Запальвае мне свечкі кожны вечар, І вобраз твой абвалакае дым. І не хачу я чуць, што час залечыць, Што ўсё мінае разам з ім. Я болей не пазбаўлюся спакою: Бо, што было ў душы на цэлы год, Без ведама яна ўзяла з сабою - Спачатку ў порт, пасля і ў самалёт. Запальвае мне свечкі кожны вечар, І вобраз твой абвалакае дым. Не веру я, што час нібыта лечыць, Што ўсё мінае разам з ім. Душа мая - пустэльная пустыня! Ну што пасталі над пустой маёй душой?! Абрыўкі песень там і павуцінне, - Усё ж астатняе яна ўзяла з сабой. Цяпер запальвае мне вечар свечкі, І вобраз твой абвалакае дым. Я слухаць не хачу, што час залечыць, Што ўсё мінае разам з ім. Ў маёй душы ўсё мэты без дарогі. Пашнарце ў ёй - дастанеце са дна Паўфразы дзве і два паўдыялогі, Далей жа - Францыя, Парыж, Яна... Няхай запальвае мне свечкі вечар, І вобраз твой абвалакае дым. Я ведаць не хачу, што час залечыць, Што ўсё мінае разам з ім.  
© Міхась Булавацкі. Пераклад, 1999
© Viktoras Pustovojus. Выкананне, 2014