Калі я адпяю і адыграю, Дзе скончу і на чым - не адгадаць. Адно дакладна ведаю, што скрайне Мне будзе не хацецца паміраць! Сяджу на літым ланцугу пашаны І - звенні славы мне не па зубах... Гэй, хто там у прабой дубовай брамы Ўсё грукае: ба-бах, ба-бах, ба-бах?.. Маўчыць мой госць, але стаіць, чакае, Яго не страшаць спушчаныя псы. І вось над плотам раптам прыкмячаю Знаёмы бляск завостранай касы... Я ператру сярэбраны аброжак! І залаты ланцуг разбіць змагу! Махну праз плот, гушчар - па бездарожжы Абдзёрты ў навальніцу пабягу!
© Міхась Булавацкі. Пераклад, 1999