Я не люблю фатальнага зыходу, Жыцця ніколі сам не прыпыню. Я не люблю ніякіх пораў году, Калі хварэю ці калі зап’ю. Я не люблю цынізму і адчаю, Не веру ў захапленні і яшчэ - Калі чужы мае лісты чытае, Выглядваючы з-за маіх плячэй. Я не люблю няўпэўненага зладу, Ці калі лезе ў гутарку фразёр. Я не люблю, калі страляюць ззаду, Але я супраць стрэлаў і ва ўпор. Я ненавіджу чуткі ў форме версій, Сумнення шашаль ці пашаны глей, Або калі заўсёды супраць шэрсці, Або калі жалезам ды па шкле. Я не люблю напышлівасці сытай, Хай лепш адмовіць тормаз ці матор. Шкада, што слова "гонар" падзабыта, А ў гонары за вочы нагавор. Калі я струшчанае бачу крылле, - Шкадоба не агортвае мой стан. Я не люблю ні гвалту, ні бяссілля. Шкада вось толькі на крыжы Хрыста. Я не люблю сябе ў хвіліны страху, Ды не сцярплю, калі бязвінных б’юць. Я не люблю, калі душу - на плаху. І не люблю, калі ў яе плююць. Я не люблю манежы і арэны - Мільёны там мяняюць па рублю. Няхай вялікія надыйдуць перамены, Ніколі гэта я не палюблю!..
© Міхась Булавацкі. Пераклад, 2008
© Viktoras Pustovojus. Выкананне, 2014