Сыты па горла да падбародка. Нават ад песень стамляцца пачаў. Легчы б на дно, як падводная лодка, Там, дзе б ніхто не запеленгаваў. Сябар даваў мне ў чарцы гарэлку І супакойваў, што гэта міне. Неяк па п’янцы звёў мяне з Веркай - Верка ўратуе, а праўда ў віне. Толькі ні чарка, ні Верка, ні Волька: Не памаглі, ды з тых Верак што ўзяць. Легчы б на дно, як падводная лодка, І пазыўных не перадаваць. Сыты па горла, сыты па глотку. Жах, як абрыдла пець ды іграць! Легчы б на дно, як падводная лодка, Каб не маглі запеленгаваць.
© Міхась Булавацкі. Пераклад, 2014