За мяне нявеста выплача-адвые, І мае пазыкі хлопцы аддадуць, За мяне ўсе песні адпяюць другія, І, магчыма, ворагі за мяне ўжо п’юць. Не даюць мне нават ліставацца з воляй. І мая гітара - без струны. І ніжэй мне нельга, і вышэй - тым болей, Нельга мне і сонца, нельга і вясны. Мне на волю нельга, я не маю права, Можна - ад дзвярэй і да сцяны, Нельга мне налева, нельга мне направа, Можна клетку неба, можна толькі сны. Сны аб тым, як выйду, як замок мой знімуць, Як маю гітару аддаюць, Хто мяне сустрэне, як мяне абнімуць І якія песні мне спяюць...
© Міхась Булавацкі. Пераклад, 2016