Рвуся з сіл, з усіх сухажылляў, I сёння, і ўчора - да самай зары Аблажылі мяне, акружылі, Гоняць весела на нумары. 3-за елак ляскочуць двухстволкі - Паляўнiчы хаваецца ў цень. А на снезе куляюцца ваўкі, Бо яны - жывая мiшэнь. Паляванне ідзе на ваўкоў, паляванне! На шэрых драпежнікаў - мацёрых i шчанюкоў. Крычаць загоншчыкі, сабакі брэшуць да рвоты, Кроў на снезе і плямы чырвоных сцяжкоў. Не на роўных гуляюць з ваўкамі Тыя лоўчыя, і не дрыгне рука! Агарадзілі нам свабоду сцяжкамi, Б’юць ўпэўнена - талака! Воўк не можа парушыць традыцый. Бо у дзяцінстве, сляпыя шчанюкі, Ваўчаняты смакталі ваўчыцу І ўсмакталі: "Ні нагой за сцяжкi!" Паляванне ідзе на ваўкоў, паляванне! На шэрых драпежнікаў - мацёрых i шчанюкоў. Крычаць загоншчыкі, сабакі брэшуць да рвоты, Кроў на снезе і плямы чырвоных сцяжкоў. Нашы ногі i сківіцы шпаркія, А чаму, ты, важак, дай адказ - Зацкавана імчымся на выстрал Хоць бы раз на сцяжкі - напаказ! Воўк не можа, не можа iначай! I канчаецца жы́цце маё. Той, катораму я быў прызначан, Усмiхнуўся - падымае ружжо. Паляванне ідзе на ваўкоў, паляванне! На шэрых драпежнікаў - мацёрых i шчанюкоў. Крычаць загоншчыкі, сабакі брэшуць да рвоты, Кроў на снезе і плямы чырвоных сцяжкоў. Я ж з няволi ўcё-такi выскачыў За сцяжкi - прага жы́цця мацней! А ўдагонку мне доўга неслiся Тыя дзiўныя крыкi людзей. Рвуся з сіл, з усіх сухажылляў, Але сёння - не так, гэй, лаўцы! Аблажылі мяне, акружылі, I нi з чым засталiся стральцы! Паляванне ідзе на ваўкоў, паляванне! На шэрых драпежнікаў - мацёрых i шчанюкоў. Крычаць загоншчыкі, сабакі брэшуць да рвоты, Кроў на снезе і плямы чырвоных сцяжкоў.
© Аляксей Саванчук. Пераклад, 2013