Дайце сабакам мяса - Можа, яны пагрызуцца! П’яніцам - хмельнага квасу. Можа, яны перап’юцца. Зерне ў зямлю схаронім - Можа, мы з хлебам будзем. Каб не сыцець варонам, Болей расстаўце пудзіл. Трэба кахаць - каханым, Дайце хоць кут на абодвух. Добра, я буду рахманым - Дайце ж вы мне свабоду! Псам мясныя аб’едкі Кінулі - псы не грызуцца. П’яніцам далі гарэлкі, - Тыя не п’юць, смяюцца. Людзі варон пужаюць, А вараннё не баіцца. Пары злучаць, - злучаюць, А ім бы - каб разлучыцца, А зерня не вышлі сходы! Што за такія цуды?! Далі мне ўчора свабоду... Што я рабіць з ёй буду?
© Хрысціна Ганчарэнка. Пераклад, 2014