Ўсяго гадзіна на гарматны шквал, У гэты міг - пяхоце перадышка, Адна гадзіна да важнейшых спраў - Каму да ордэна, ну а каму да вышкі. За гэты час ня пішаш ні радка, Адно - замова да багоў-артылерыстаў. Ён Бог вайны, а мы хто? Штрафнікі! Нам не пісаць - «лічыце камуністам». Чакаем бой. Гарэлка - мішура, Сваё прапіў я, быўшы грамадзянскім. І вось таму мы не крычым: «Ура!» Са сьмерцю лепш гуляецца ў маўчанку. У штрафнікоў адзін закон, адзін канец - Калі-сячы фашысцкага бадзягу, І калі грудзь тваю усё ж міне сьвінец, Мэдаль там ты разьмесьціш «За адвагу». Пырні яго штыком, а лепш забі рукой, Бо так надзейна, дый напэўна цішай. А як жывым пачуеш: скончан бой - Гуляй, галайстра, ад рубля і вышай. Мяркуе вораг, што мы слабакі, За ім і лес, і гарады спалёны... На труны лес пілуйце, жабракі, Бо ў бой ідуць штрафныя батальёны. А шостай зранку новы шквал гармат Ануж ты, Бог вайны, давай без перадышкі. Адна гадзіна да разьлікаў, брат - Каму да ордэна, а большасьці да вышкі.
© Вітаўт Мартыненка. Пераклад, 2004