Зноў мужчыны пайшлі за парог, Не ў пару пакідалі пасевы, Не чутно іх вясёлага сьпеву Ў цішыні анямелых дарог. Выцякаюць з калосьсяў зярняты - Гэта сьлёзы нязжатых палёў, І вятры над краінай крылата Усхадзіліся зноў. У паход! Няхай коні ляцяць! Ў добры час, ў добры час, ў добры час! А вятры, што імчаць наўздагон, няхай песьцяць вам сьпіны... І да родных вяртайцеся зноў, Вербы плачуць па вас, Ля платоў пассыхалі бяз вашых усьмешак рабіны. Мы ў высокіх жывём церамах - Не ўвайсьці ў нашы хаты нікому: Адзінокасьць, чаканьне і стома Пасяліліся ў нашых дамах. Не халодзіць намуляных шыяў Бель кашуль, што ў акутых куфрах, І прыеліся песьні старыя І навязьлі ў зубах. У паход! Няхай коні ляцяць! Ў добры час, ў добры час, ў добры час! А вятры, што імчаць наўздагон, няхай песьцяць вам сьпіны... І да родных вяртайцеся зноў, Вербы плачуць па вас, Ля платоў пассыхалі бяз вашых усьмешак рабіны. Усё болем адзіным гарыць, І гучыць з усё новым адценьнем Векавечны надрыў галашэньняў Рэхам нашых малітваў старых. Мы сустрэнем вас пешых і конных, Хай скрываўленых, зьбітых - любых, - Толькі б вас не забіла ў пагоні, Вас чакаем жывых! У паход! Няхай коні ляцяць! Ў добры час, ў добры час, ў добры час! А вятры, што імчаць наўздагон, няхай песьцяць вам сьпіны... І да родных вяртайцеся зноў, Вербы плачуць па вас, Ля платоў пассыхалі бяз вашых усьмешак рабіны.
© Георгій Станкевіч. Пераклад, 2013