У сумятню гарадоў, як на сцэну на “біс”, Мы вяртаемся зноў - бо куды ж нам падзецца?! З непрыступных вяршыняў спускаемся ўніз, Каб пакінуць на іх сваё сэрца. Можа, вабяць кагосьці прасторы, Я ж сябе даўно пераканаў, Што ў жыцці найбольш файныя горы, На якія яшчэ не ступаў. Хто захоча адзін заставацца ў бядзе, Хто захоча пайсці ў невядомыя далі?! З-пад аблокаў сцяжынка уніз нас звядзе, - Што рабіць - і багі гэтай сцежкай ступалі. Можа, вабяць кагосьці прасторы, Я ж сябе даўно пераканаў, Што ў жыцці найбольш файныя горы, На якія яшчэ не ступаў. Колькі песен-легенд склаў пра іх чалавек! Горы вабяць увысь - і нас клічуць застацца! Ды сыходзім уніз - хто - на год, хто - навек, - Да сваіх дарагіх мы ўсе мусім вяртацца. Можа, вабяць кагосьці прасторы, Я ж сябе даўно пераканаў, Што ў жыцці найбольш файныя горы, На якія яшчэ не ступаў.
© Георгій Станкевіч. Пераклад, ?