Напалі ты мне лазьню па-беламу - Я ад белага сьвету адвык. Я ўчадзею і мне учадзеламу Пара сьпёкай разьвяжа язык. Напалі мне лазенку, спадарачка, Разагрэю сябе, распалю, І на цапках, пад добрай прапарачкай, Я сумненьні ў сабе загублю. Разамлею я да непублічнасьці, Коўш халоднай і ўсё ў небыцьцёх. І наколка часоў “культу лічносьті” Засінее лявей на грудзёх. Напалі ты мне лазьню па-беламу - Я ад белага сьвету адвык. Я ўчадзею і мне учадзеламу Пара сьпёкай разьвяжа язык. Колькі веры і лесу павалена, Колькі зьведана гора і трас, А лявей на грудзёх - профіль Сталіна, А правей там Марынка анфас. Гэх, за веру я беззапаветную. Колькі год спачываў у раёх! Прамяняў на жыцьцё беспрасьветнае Я бязглуздае глупства свааё. Напалі ты мне лазьню па-беламу - Я ад белага сьвету адвык. Я ўчадзею і мне учадзеламу Пара сьпёкай разьвяжа язык. Не забуду як ранкам пры поўніку Брату крыкнуць пасьпеў: “Падсабі!” І мяне два прыгожых ахоўнікі Пацягнулі з Сыбіру ў Сыбір. А затым ці ў багне ці ля копані Наглытаўшыся сьлёз і сырцу Каля сэрца мы профілі шлёпалі Каб ён выбухі сэрцаў пачуў Напалі ты мне лазьню па-беламу - Я ад белага сьвету адвык. Я ўчадзею і мне учадзеламу Пара сьпёкай разьвяжа язык. Вох трасе ад аповяду спраўнага, Пара ў думкі плыве як дурман. І з туману халоднага даўнага Я нырцую ў гарачы туман. Грукатнулі мне думкі пад цемечкам Як дарэмна таўро я насіў І лупцую бярозавым венічкам Я па спадчыне змрочных часін Напалі ты мне лазьню па-беламу - Каб да белага сьвету прывык. Я ўчадзею і мне учадзеламу Пара сьпёкай разьвяжа язык.
© Сяржук Сокалаў-Воюш. Пераклад, 2021
© Сяржук Сокалаў-Воюш. Выкананне, 2021