Уздоўж абрыву, па-над прорвай, побач краю, Коней я сваіх нагайкаю сцябаю-паганяю. Мне паветра не хапае, вецер п’ю, туман глытаю, Чую ў згубным захапленні: прападаю, прападаю. Надта ж хуткія вы, коні, надта хуткія! I спыніць мне ўжо вас не сумець. Штосьці трапілі мне коні пераборлівыя... Я дажыць не змагу, даспяваць не паспець. Коней я напаю, я куплет дапяю - Хоць імгненне яшчэ на краі пастаю. Згіну я, мяне травінкай ураган змяце з далоні, і ў санях мяне галопам павязуць па снезе ў ранку. Вы на крок павольны самі перайдзіце, мае коні. Шлях на крышку аддаліце да апошняга прыпынку. Надта ж хуткія вы, коні, надта хуткія! Вас малю наўгалоп не ляцець. Штосьці трапілі мне коні пераборлівыя... I дажыць я не змог, даспяваць - не паспець. Коней я напаю, я куплет дапяю - Хоць імгненне яшчэ на краі пастаю. Мы паспелі. Бо да Бога ў госці ходзяць без спазненняў. А чаму ж пяюць анёлы такімі злымі галасамі? Ці званочак гэты гучны ўвесь зайшоўся ў скавытаннях. Ці крычу сваім я коням, каб не мчалі хутка сані. Надта ж хуткія вы, коні, надта хуткія! Сцішыць вас мне ўжо не паспець. Штосьці трапілі мне коні пераборлівыя... Хоць дажыць не паспеў, дык хаця б даспяваць. Коней я напаю, я куплет дапяю - Хоць імгненне яшчэ на краі пастаю.
© Алесь Баркоўскі. Пераклад, 1994
© Андрэй Плясанаў. Выкананне, 2008