Мне скулы прыкрасцю ўсё зводзіць: Здаецца мне каторы год, Я ёсць - і там жыццё праходзіць, Няма - ідзе, наадварот. А далей - болей, кожны дзень Стаў слышаць злыя галасы: - Дзе ты - там толькі мараў цені, Няма цябе - як цуд лясы. Чакаеш толькі, даганяеш, Ілжэш, баішся не паспець, Смяешся меней і, унікаеш, Пачаў развучвацца пець! Як дым твае рэсурсы таюць, І сам шпурляеш усё запар. А сэнс? Дзе ты - там не лятаюць, Няма цябе - лунання дар. Я веру крыку, вою, брэху, Я меў сяброў, але, усё ж, Дражніўся з ворагамі рэхам, Самападмана вострыў нож. Жыву я без чакання цудаў, Ад сораму не зробіць удых - Адсюль заўсёды, як ад бруду, Мне б збегчы некуды туды. Хоць усё прапой, пратарабань я, Хоць голым выйдзі пад выццё. Пустое ўсё: тут - празябанне, А дзесьці там - як мёд жыццё. І поспех быў, Зямля трымала, Я рэчы ўзяў - і ў “райскі сад”. Але ўсё роўна была мала, І ўраз хацелася назад.
© Вероника Крупица. Пераклад, 2017