На брацкіх магілах не ставяць крыжоў, І ўдовы на іх не рыдаюць. Ляжыць ля падножжа букет васількоў, І Вечны агонь палыхае. Раней узлятала зямля да нябёс, Цяпер тут - гранітныя пліты. Скажыце, хто вызначыць кожнага лёс, Як лёсы ў адзінае зліты?! А ў Вечным агні - бачу спалены танк, Гараць беларускія хаты, Палае Смаленск і палае рэйхстаг, Палае тут сэрца салдата. Не бачна ў жалобе ля помніка ўдоў - Сюды ходзяць моцныя духам... На брацкіх магілах не ставяць крыжоў, А ў сэрцах - трывога і скруха.
© Расціслаў Бензярук. Пераклад, 2000
© Viktoras Pustovojus. Выкананне, 2014