Не хапайцеся за чужыя станы, Як толькі збавіцесь каханкі рук! Згадайце, як да берагоў Аўстраліі Падплываў, нябожчык ужо, Кук. Як пасеўшы колам пад азаліі Поедам - ад ранку да начы - Елі ў гэтай сонечнай Аўстраліі Адзін аднога злыя дзікуны. Але чаму тубыльцы зьелі Кука, За што - пытаньне - маўчыць навука. Мне уяўляецца тут даволі простай штука: Хацелі есьці і зьелі Кука! Ёсьць варыянт, што правадыр - Вялікі Бука Рашыў, што вельмі смачны кок на судне Кука... Была памылка, вось пра што маўчыць навука Хацелі - кока, а зьелі - Кука! Амаль бяз хцівасьці ці трука. Зайшлі бяз груку, амаль бяз гуку, Ужылі ў дзеяньне дручок з бамбука Лясь! проста ў цемя - і няма Куку! Ды ёсьць, яшчэ другое меркаваньне, Што Кука з’елі дзеля шанаваньня. Што нацкаваў усіх шаман - хітрун і зьлюка: "Ату, хлапцы, [крычаў, сказаў] хапайце Кука! Спажые хто яго бяз солі йі цыбулі, Той стане дужым, сьмелым, добрым - кшталту Кука!" Яны за камянямі рукі працягнулі - Адзін зь іх кінуў, - і няма Кука! А дзікуны цяпер заломваюць рукі, Ламаюць дзідзы, ламаюць лукі, Спалілі й пакідалі дручкі з бамбука - У роспачы яны, што зьелі Кука.
© Валадар Цурпанаў. Пераклад, 2009
Рэд. Я. Бойка