Пацягні за край заслону шчыльную - Такая цяжкая, старэнькая куліса: Вось які быў час да нас прыхільны, Ураўнаважаны - зірні, Аліса! Ды... радасна гадзінаў не лічылі Шчасьлівыя, Дні свае маруднымі лічылі Імклівыя, Падганялі Час, гады і хвілі Крыклівыя, Забівалі Час, амаль забілі - Яны, вы, я... Час ня круціць коламі - Колы сталі хворымі, Бо спаліла трэньне горш за полымя. Час на нас абразіўся, і болей мы Ўжо ня зьверым часу зь яго коламі. І дванаццаць не праб’е апоўначы, Не дачкаесься і поўдня, хоць маліся! Бо спыніўся Час, сябе ня помнячы, - Такі абражаны - зірні, Аліса! І... на гадзіньнік роспачна зірнулі Шчасьлівыя, Жаласныя песьні зацягнулі Шчымлівыя, Рты свае вялізныя замкнулі Крыклівыя, Хорам пазяхнулі і паснулі - Яны, вы, я... Колы змаж гадзіньніку, Бо вядома й цыніку, Трэньне забівае Час у выніку. І ня будзе шчасьця без гадзіньніка - Ні табе, ні Часу, ні гадзіньніку!
© Андрэй Хадановіч. Пераклад, 2016