Жаўнер заўжды здароў, Жаўнер на ўсё гатоў, - І пыл, як з дываноў, Мы выбіваем са шляхоў. Нас ямы не спыняюць, Нам нельга спачываць, - І твары нашы ззяюць, І боты зіхацяць. Па спаленай раўніне За метрам метр Ідуць па Украіне Жаўнеры групы "Цэнтр". На першы-другі разлічысь, Першы! Другі! Першы, крокам руш, і ўвысь. Першы! Другі! А кожны другі - ваяр неблагі, Сілы напруж - Будзеш ў раі. Першы! Другі! Першы! Другі! Першы! Другі! А перад намі кветак строй, За намі ўсё гарыць. Не трэба думаць, з намі той, Хто ўсё нам вырашыць. Вясёлыя - не хмурныя - Вярнемся па дамах, Нявесты белакуры Грэць будуць па начах. Будзе так, бо на ўздыме За метрам метр Ідуць па Украіне Жаўнеры групы "Цэнтр". На першы-другі разлічысь, Першы! Другі! Першы, крокам руш, і ўвысь. Першы! Другі! А кожны другі - ваяр неблагі, Сілы напруж - Будзеш ў раі. Першы! Другі! Першы! Другі! Першы! Другі!        
© Міхаіл Міцкевіч. Пераклад, 2015