Уздоўж абрыву, па-над безданню, па самым ды па краі Коней я сваіх нагайкаю сцябаю, паганяю. Штосці мне паветра мала, вецер п'ю, туман глытаю. Адчуваю, гіну з захапленнем - прападаю, прападаю! Ледзь марудней, мае коні, ледзь марудней! Вы тугога не пужайцесь бізуна! Але коні ў мяне ды пераборлівыя: I дажыць не паспеў, мне дапець не паспець. Коней я напаю, Песню я дапяю... На краі хоць крыху пастаю, пастаю... Згіну я, мяне пушынкай ураган змяце з далоні, Раніцай мяне галопам на санях імчаць па снезе. Вы на крок, на крок няспешны перайдзіце, мае коні! Хоць крыху ды працягніце шлях жа вечнага прытулку! Ледзь марудней, мае коні, ледзь марудней! Не ўлада вам кнут і бізун, Але коні ў мяне ды пераборлівыя: I дажыць не паспеў, мне дапець не паспець. Коней я напаю, Песню я дапяю... На краі хоць крыху пастаю, пастаю... Мы паспелі! Шлях да Бога не бывае са спазненнем! Дык што ж анёлы нам пяюць злосна і неміласэрна? Ці званочак ўвесь заняўся ад рыданняў і ад плачу? Ці крычу каням я гучна, каб не неслі хутка сані? Ледзь марудней, мае коні, ледзь марудней! Заклінаю наўскач не ляцець, Але коні ў мяне ды пераборлівыя: I дажыць не паспеў, мне дапець не паспець. Коней я напаю, Песню я дапяю... На краі хоць крыху пастаю, пастаю...
© Юлія Суржыкава. Пераклад, 2013